Сяўба ў Парыжы

Местная власть

Аляксандр Ювінальевіч Кабайла і Валянцін Ільіч Ясюковіч.

Летась у ААТ “Парыж-агра” валавы намалот зерневых і зернебабовых у фізічнай вазе склаў 2700 тон, што на 500 тон больш, чым у папярэднім годзе.  Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Рамуальдавіч Барташэвіч, дзякуючы продажу збожжа, сёлета без асаблівых праблем адрамантавалі тэхніку, якая цяпер задзейнічана на веснавых палявых работах. Адным з першых паставіў на лінейку гатоўнасці і вывеў у поле МТЗ-3022 з сеяльным агрэгатам “АПП-6Д” пераможца на мінулагоднім жніве, камбайнер-тысяч­нік Аляксандр Юві­наль­евіч Кабайла. За лічаныя дні, пакуль стаяла надвор’е, ён пасеяў зерневыя і рапс больш чым на 100 гектарах. Па меры паспявання глебы ўключыцца ў сяўбу і механізатар Валянцін Ільіч Ясюковіч, які на энерганасычаным трактары “МТЗ-3022” цяпер вядзе ворыва глебы.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА. 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.