Біскуп асвяціў крыж

Духовность

У суботу, 23 красавіка, біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж, устаноўлены на месцы, адведзеным пад будаўніцтва новага касцёла ў мікрараёне 5 гарадка ў Паставах.

Звяртаючыся да вернікаў, іерарх адзначыў, што пачатак кожнай справы нялёгкі, але калі ўсім кіруе Бог, то мэта будзе дасягнута. Аб арганізацыі ў нашым горадзе яшчэ адной парафіі — Езуса Міласэрнага — і ўзвядзенні новага касцёла біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч аб’явіў падчас Імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі і Святога Антонія Падуанскага яшчэ 16 сакавіка 2014 года. Два гады заняла падрыхтоўчая работа. Наперадзе шмат працы. Па словах ардынарыя, на месцы, дзе асвечаны крыж, Бог праз cваю ласку, праз cваіх слуг, якіх пасылае на гэтую зямлю, будзе весці лю­дзей да збаўлення.

Тэкст і фота Таццяны ЗІБАРАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.