Цяпер у фармаце HD


Як мы ўжо паведамлялі ў газеце, нядаўна рэдакцыя Пастаўскага радыё і тэлебачання змяніла прапіску — пераехала на новы адрас па вуліцы Савецкай, 84“А”, у будынак, дзе размяшчаюцца раённы аддзел Дзяржстатыстыкі і інспекцыя Дзяржаўнага падатковага камітэта. Дзякуючы гэтаму, а галоўнае — пракладзеным сувязістамі раённага вузла электрасувязі оптавалаконным лініям, змяніліся і тэхналогіі выхаду тэлепраграм у эфір, асабліва перадачы сігналу. Зараз мясцовае тэлебачанне вядзе вяшчанне як у аналагавым, так і ў лічбавым фармаце, але з новай перадачай — 16:9 HD, які адрозніваецца высокай дакладнасцю адлюстравання.

Трэба адзначыць, што “Паставы-ТБ” — адзін з першых у Беларусі мясцовых тэлеканалаў, які трансліруецца ў фармаце HD. Работу па пераходзе на яго правялі інжынер пастаўскага тэлебачання Сяргей Зелянкевіч і інжынер раённага вузла электрасувязі Андрэй Баль, якому тэлежурналісты вельмі ўдзячны. Разам яны ўсё запраграмавалі і адладзілі ў вельмі кароткі тэрмін. І ўжо з учарашняга дня праграма “Итоги” выйшла ў эфір на канале “Travel+Adventure” ў новым фармаце. Заўважым, абаненты “Ультрасеткі” інды­відуальнага прадпрымальніка С. Жытковіч цяпер могуць знайсці гэты канал на іншай частаце — там, дзе раней быў першы расійскі лічбавы.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.