Давязе сацыяльнае таксі

Общество

17 красавіка на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах адбудзецца вялікі вясенні кірмаш.

Сельгаспрадпрыемствы, райспажыўтаварыства,  іншыя арганізацыі прапануюць пакупнікам бульбу, насенне, плодаагарод­нінную і мяса-малочную прадукцыю, іншыя тавары.

Пенсіянерам і іншым грама­дзянам ільготнай катэгорыі купленае дапаможа даставіць дадому па сацыяльных расцэнках сацыяльнае таксі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва.

Дзве машыны будуць прыпаркаваны каля магазіна “Гаспадар” па вуліцы 17 Верасня. Сваю работу сацыяльнае таксі пачне з 8 гадзін раніцы.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.