Фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” сёлета пройдзе з 10 па 12 чэрвеня

Культура

Як паведаміла рэдакцыі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Ф. Лойка, зараз ідзе актыўная работа над сцэнарыем свята, галоўны рэжысёр Алена Слядзеўская разам з творчай групай шукаюць цікавыя сцэнарныя хады. Пры гэтым фестывальная праграма застанецца традыцыйнай.

У пятніцу, 10 чэрвеня, як і летась, пастаўчан чакаюць літаратурнае свята і канцэрт аднаго з замежных калектываў. У суботу пачнуць работу горад майстроў і сельскія падворкі раёна, адбудуцца прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі аргкамітэта і прадстаўнікамі СМІ, конкурс “Хто каго?”, тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб”, урачыстае адкрыццё фестывалю, “Пастаўскі баль”, маладзёжная дыскатэка і феерверк. У нядзелю — канцэрт класічнай музыкі ў касцёле і заключны гала-канцэрт удзель­нікаў свята.

Што датычыць гасцей, то ўжо адпраўлены запрашэнні калектывам і афіцыйным дэлегацыям з гарадоў-пабрацімаў, якіх у Пастаў 11. Чакаецца прыезд сама­дзейных артыстаў з Расіі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі і Малдовы.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.