ГУТАР Уладзімір Зіноўевіч — кіраўнік спраў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта


У. З. Гутар нарадзіўся ў 1960 годзе ў г. п. Лынтупы. У 1982 го­дзе закончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў у Сяргее­віцкай васьмігадовай школе. З 1986 па 2006 год працаваў дырэктарам Янкішскай васьмігадовай, Лучайскай васьмігадовай, Мягунскай базавай школ. З 2006-га займаў пасады начальніка аддзела па архітэктуры, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з 2011-га  — начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэта.

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з абласным выканаўчым камітэтам з 4 красавіка 2016 г. пераведзены на пасаду кіраўніка спраў Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.