Нарыхтоўваем і рэалізуем


Пастаўскі лясгас прыступіў да нарыхтоўкі і рэалізацыі бярозавага соку насельніцтву.

Грамадзяне самастойна могуць нарыхтоўваць сок з захаваннем тэхналогіі падсечкі толькі на спецыяльна адведзеных участках ляснога фонду. Нарыхтоўка соку забараняецца: у прыбярэжных палосах рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній; у населеных пунктах; дэндрапарках і батанічных садах; месцах знаходжання дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; месцах масавага адпачынку грамадзян, парках, скверах і г. д.; у граніцах гісторыка-культурных заказнікаў і археалагічных помнікаў.

За самавольную нарыхтоўку бярозавага соку вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці  ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.  Нарыхтоўка соку на асабліва  ахоўваемых прыродных тэрыторыях караецца накладаннем штрафу ў памеры ад 4 да 35 базавых велічынь (БВ), на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 БВ, а на юрыдычную асобу —  да 500 БВ.

Парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі і нарыхтоўка на ўчастках, дзе яна не дазволена, цягне накладанне штрафу на грамадзяніна ў памеры ад 20 да 50 БВ, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 200 БВ (для лясоў першай групы і якія не ўвахо­дзяць у лясны фонд) і ад 10 да 30 БВ — для астатніх лясоў, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 10 да 150 БВ (у астатніх лясах).

Па пытаннях нарыхтоўкі і рэалізацыі соку можна звяртацца ў наступныя лясніцтвы: Валкоўскае (тэл. 5-73-45), Варапаеўскае (5-96-85), Груздаўскае (5-06-35), Дунілавіцкае (5-90-97), Камайскае (5-48-70), Полаўскае (5-76-34), Пастаўскае (4-24-70), Старадворскае (4-85-54), Лынтупскае (5-88-69).

З улікам падатку на дабаўленую вартасць адзін літр бярозавага соку каштуе для насельніцтва 2500 рублёў.

З. САПРОНЧЫК, інжынер

па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы  лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.