Не без медалёў


26—27 сакавіка на базе Віцебскага кадэцкага вучылішча ў Лужасне прайшла II спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання вобласці. У ёй прынялі ўдзел больш за 350 служачых  аблвыканкама, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, гарадскіх, раённых, сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў. У склад пастаўскай каманды, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, уваходзілі намеснік старшыні Юрый Кісялёў, начальнікі аддзелаў Людміла Шэцка, Уладзімір Гутар, супрацоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчага камітэта Аляксандр Бірук, ­Дар’я Шыпко, Аляксей Латушкін, Сняжана Цыунель, Андрэй Антух, Аляксандр Федарэнка, Вольга Аляксандрава, старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Канстанцін Мядзведзеў. Яны спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, армрэслінгу, гіравым спорце, плаванні, настольным тэнісе, валейболе, удзельнічалі ў конкурсах “Трапны кідок”, “Летні біятлон” і “Дартс”.

Найбольшага поспеху дабіліся Юрый Кісялёў і Вольга Аляксандрава, якія ў камандным заліку па настольным тэнісе занялі другое месца, уступіўшы толькі прадстаўнікам аблвыканкама. Пастаўскі «дуэт» узнагароджаны памятным Кубкам, сярэбранымі медалямі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Па выніках выступленняў ва ўсіх відах спаборніцтваў першае месца, як і ў мінулым годзе, заваявала каманда абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароджваючы пераможцаў і прызёраў спартакіяды, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў адзначыў, што ўдзельнікі ўсіх 27 каманд паказалі добрыя вынікі.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.