Палілі траву — згарэлі самі

Правовое поле

З пачатку вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду ў Віцебскай вобласці зарэгістравана некалькі дзясяткаў пажараў у прыродных экасістэмах. У апошні час за суткі адбываецца каля 20 пажараў, а пры сухім надвор’і — і таго больш. Не абыходзіцца і без ахвяр.

Так, 5 красавіка вечарам у цэнтр аператыўнага кіравання Полацкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Сушына. Калі работнікі РАНС прыбылі на месца, агнём былі ахоплены 1,5 гектара. Пры ліквідацыі пажару на выпаленым участку зямлі, за 50 метраў ад населенага пункта, знойдзены труп пенсіянера 1946 года нараджэння, жыхара вёскі Падазер’е. Прычына загарання ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.

11 красавіка ў Лёзненскі РАНС паступіла паведамленне аб выяўленні ў полі, каля вёскі Сасновая Наспа, абгарэлага трупа адной з яе жыхарак 1931 года нараджэння. Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.

Аналагічныя гэтым выпадкі адбыліся ў Пастаўскім раёне ў 2014 і 2009 гадах. У г.п. Лынтупы пры выпальванні сухой травы загінула 75-гадовая жанчына, а каля вёскі Задзеўе — 42-гадовы мужчына. Усяго ж у Беларусі за апошнія 10 гадоў ад пажараў, якія адбыліся па прычыне выпальвання сухой расліннасці, загінулі 78 чалавек, летась — 16.

Пастаўскі РАНС нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках. Трэба ведаць, што спальваць смецце можна на адлегласці не менш за 10 метраў ад будынкаў і пабудоў, 20 метраў — ад лясных масіваў і 30 метраў — ад скірдаў саломы і сена. Таксама памятайце, што выпальванне сухой расліннасці, іржышча і паж­ніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па лакалізацыі палаў на зямельных участках, якія знаходзяцца ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці, цягнуць за сабой адміністрацыйную і крымінальную адказнасць.

А. МУХЛЯ,

інспектар групы прапаганды

і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.