Пастаўская вясна

Спорт

23—24 красавіка на футбольнай базе Пастаўскага мэблевага цэнтра адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па футболе сярод юнацкіх каманд 2002—2003 гадоў нараджэння “Вясна-2016”.

Планавалася, што ўдзел у гульнях прымуць сем каманд гасцей і каманда гаспадароў. Але футбалісты з Віцебска, Міёр, Смаргоні і Верхнядзвінска па розных прычынах удзельнічаць у турніры адмовіліся. У апошні момант не змаглі прыехаць палачане, таму іх у спешным парадку прыйшлося замяніць пастаўскай камандай “ПМЦ-2”, у склад якой увайшлі юнакі 2003—2004 гадоў нараджэння. Яны сапернічалі з камандамі “ПМЦ-1” (Паставы), ДЮСШ-2 г. Маладзечна і футбольным клубам “Нафтан” (Наваполацк).

Турнір праходзіў па кругавой сістэме. Кожная каманда правяла тры гульні, у выніку якіх па дзве перамогі заваявалі госці спаборніцтваў і каманда “ПМЦ-1”. Інтрыгу вызначылі забітыя і прапушчаныя галы ў гульнях паміж імі. Гэты паказчык быў найлепшым у футбалістаў “ПМЦ-1”, якія і занялі першае месца (на здымку). На другім — футбольны клуб “Нафтан”, на трэцім — маладзечанцы.

Каманды-прызёры, іх трэнеры і ігракі ўзнагаро­джаны дыпломамі дзяржаўнага аб’яднання “Фі­зічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” і Кубкамі ПВУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”. Таксама па выніках турніру вызначаны лепшыя ігракі. Імі сталі: варатар Сцяпан Сідаровіч (ДЮСШ-2, г. Маладзечна), абаронца Дзміт­рый Рогач (“ПМЦ-1”), паўабаронца Уладзімір Засядзьвоўк (г. Маладзечна), нападаючы Ягор Шадзько (футбольны клуб “Нафтан”, г. Наваполацк), бамбардзір Герман Чалей (“ПМЦ-1”). Самым тэхнічным іграком прызнаны Юрый Кузняцоў (г. Наваполацк). Яны ўзнагароджаны граматамі і прызамі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” і рэдакцыі раённай газеты “Пастаўскі край”.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.