РУДНІЦКАЯ Алена Гендрыкаўна — начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Пастаўскага райвыканкама


А. Г. Рудніцкая нарадзілася ў 1969 годзе ў Паставах. У 1993-ім закончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут і пачала працоўную дзейнасць у Шыркаўскай базавай школе. Затым настаўнічала ў Юнькаўскай базавай школе. З 2006-га  — сакратар (пазней — кіраўнік спраў) Шыркаўскага сельвыканкама. У 2011 годзе выбрана старшынёй Шыркаўскага сельскага Савета, у 2014-ым назначана галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэта.

Распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з абласным выканаўчым камітэтам з 4 красавіка 2016 года пераведзена на пасаду начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.