Шукаю родных


Добры дзень, рэдакцыя! Я, Жукалаў Іван Ігнатавіч, шукаю сваякоў па лініі бацькі.

Мой бацька Ігнат Сямёнавіч Жукалаў нарадзіў­ся ў 1914 годзе ў вёсцы Новы Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (на той час — Мала­дзечанская вобласць). У 1954 годзе прыехаў у вёску Варані (Ворони) Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Перапіскі са сваякамі не вёў. У яго была сястра Анастасія Сямёнаўна Уварава (у дзявоцтве — Жукалава). Год яе нараджэння мне невядомы. Маю звесткі, што ў 1952—1954 гадах яна выбыла ў г. Паставы.

Брат бацькі Жукалаў (Філлялей, Федалей, Фдалей) нарадзіўся ў 1923 годзе, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе значыўся ў спісах жывых. Пра іх лёсы нічога не ведаю. Дапамажыце, калі ласка, у пошуку. Загадзя ўдзячны!

Мой хатні адрас: 225521. Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, в. Варані, вул. Лясная, д. 7. Хатні тэлефон: 8 (01655) 7-82-41, мабільны: 8 (029) 617-05-56 (Velcom).

Ад рэдакцыі: Відавочна, што назву вёскі чалавек пераблытаў, бо на Пастаўшчыне ёсць не Новы Двор, а Стары Двор. Калі хто-небудзь з чытачоў ведае пра родных І. І. Жукалава, або самі родныя — адгукніцеся.



2 комментария по теме “Шукаю родных

  1. В городе Поставы есть такая фамилия.
    ЖУКАЛОВА П М ПОСТАВЫ ЗАСЛОНОВА УЛ 43549
    Возможно есть и в районе кто-то.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Здравствуйте.
    Название деревни, возможно, указано верно.
    В районе города Поставы (озеро Задевское) имелась деревня Новый Двор. Такое название и сейчас имеется на современных картах в районе ПМЦ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.