Сын раўняецца на бацьку

Сельское хозяйство

Пасля  амаль сарака гадоў працы механізатарам у ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Іван Леанідавіч Маісееў летась пайшоў на пенсію. Але адпачываць увесь час не выпадае. Яго вопыт і майстэрства па-ранейшаму запатрабаваныя. Па запрашэнні кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства восенню мінулага года сеяў азімыя.  Сёлета зноў вывеў у поле МТЗ-2822 з АПП-6. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, за лічаныя дні заправіў насенне ў глебу амаль на 200 гектарах.

А на падрыхтоўцы глебы ў веснавым полі працуе  малодшы Маісееў —  Арцём. У ліпені ён заканчвае дзяржаўны каледж па спецыяльнасці “Трактарыст-машыніст”, а зараз, атрымаўшы часовае пасведчанне, праходзіць вытворчую практыку. Бацька ганарыцца сынам і радуецца, што той застанецца працаваць у аграгарадку, зможа прадоўжыць яго справу. Дачка Івана Леанідавіча Паліна таксама вучыцца ў Пастаўскім кале­джы. Яна выбрала спецыяльнасць вадзіцеля.

На здымку: бацька і сын Маісеевы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.