У ТЭЛЕСТУДЫІ — НОВЫ АДРАС


Дзяржаўная ўстанова “Рэдакцыя Пастаўскага мясцовага радыё і тэлебачання “Паставы-ТБ” на днях змяніла адрас, пераехаўшы з вуліцы Кастрычніцкай на Савецкую, 84 “А” (у будынак, дзе размяшчаюцца інспекцыя Дзяржаўнага падатковага камітэта і раённы аддзел Дзярж­статыстыкі).

— Пераезд студыі на новае месца — справа клопатная, — расказвала выконваючая абавязкі галоўнага рэдактара Юлія Лазікевіч. — Тым больш што рамонт вы­дзеленых нам памяшканняў праводзіўся ў кароткія тэрміны. Вялікае дзякуй за падтрымку старшыні райвыканкама В. С. Гутараву і яго намесніку П. Р. Станюшу. Шмат дапамаглі нам дырэктар ААТ “Паставымэбля” С. Р. Зямчонак, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі І. В. Тамашэвіч, аддзел унутраных спраў райвыканкама, індывідуальныя прадпрымальнікі Н. М. Хаткевіч, А. А. Астроўскі, В. В. Абуховіч. Усім дзякуй!

Тэлефоны студыі пастаўскіх тэле- і радыёжурналістаў засталіся ранейшыя: 2-06-01 і 2-53-63. Віншуйце з наваселлем і падказвайце новыя тэмы, каб мясцовыя тэле­праграмы станавіліся ўсё больш цікавымі.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.