Уносяць арганічныя ўгнаенні

Местная власть Сельское хозяйство

Механізатары Валерый Мацур, Аляксандр Муляронак, Віктар Лешчык і Яніс Вішнеўскі.

Пры дэфіцыце азотных удабрэнняў важным рэзервам забеспячэння элементамі харчавання сельскагаспадарчых культур з’яўляюцца арганічныя ўгнаенні. Гэтую простую ісціну даўно засвоілі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Навасёлкі-Лучай”. Вось і пад яравую сяўбу  пры заданні 43 тысячы тон арганікі тут ужо вывезена 44,7 тысячы. Як толькі дазволіла над­вор’е, у поле выехала механізаванае звяно па ўнясенні мясцовых угнаенняў. У дзень наведвання гаспадаркі  спорылася работа ў машыніста пагрузчыка Аляксандра Рубанава, механізатараў Яніса Вішнеўскага, Аляксандра Муляронка, Валерыя Мацура і Віктара Лешчыка. На 11 красаві­ка пад будучы ўраджай унесена 26 тысяч тон арганічных угнаенняў на плошчы больш за 410 гектараў. Арганіка ў асноўным трапляе ў глебу, дзе будзе вырошчвацца кукуруза.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.