Занялі трэція месцы

Личности

Каманда шашыстаў (крайні злева — І. П. Троцкі).

2 красавіка дзве пастаўскія каманды па шашках і шахматах прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах сярод школьнікаў, якія праходзілі ў Оршы. Узрост удзельнікаў быў абмежаваны 2002 годам нараджэння. Найбольш такіх ігракоў аказалася ў СШ №2, таму каманды ўкамплектавалі толькі з яе вучняў.

На турнірах яўных аўтсайдараў не было, барацьба ішла за кожнае ачко. Прыемна адзначыць, што ў такой напружанай сітуацыі пастаўчане не разгубіліся і  ўступілі толькі моцным камандам з Віцебска і Оршы. І калі нашы юныя шашысты і раней неаднаразова заваёўвалі прызавыя месцы на спаборніцтвах абласнога ўзроўню, то выступленне шахматыстаў стала сенсацыяй, вельмі парадавала рабят і іх трэнера Анатолія Салацінскага з раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Нягледзячы на тое,  што ў камандах былі дэбютанты, усе імкнуліся да перамогі, выйгралі большую колькасць партый. Нават самая юная ўдзельніца — першакласніца Ева Іванова — набрала чатыры ачкі з сямі магчымых.

Гонар нашага раёна годна абаранялі шашысты Мацвей Хаткевіч, Міхаіл Пракаповіч, Герман Чалей, Яна Палякоўская, Вікторыя Татарчук і шахматысты Матфей Іваноў, Яўген Літвіновіч, Андрэй Павініч і Ева Іванова.

Паездка ў Оршу і паспяховае выступленне на абласным турніры сталі магчымымі дзякуючы бацькам дзяцей. Асаблівыя словы ўдзячнасці Антону Вацлававічу і Антону Антонавічу Чалеям, якія з камфортам даставілі дзяцей на турнір і ў якасці ўзнагароды за высокія месцы арганізавалі экскурсію ў Мінск. Пасля 800-кіламетровага падарожжа ўсе былі крыху стомленымі, але задаволенымі, бо вярнуліся дамоў не толькі з дыпломамі і медалямі, але і з новымі яркімі ўражаннямі.

І. ТРОЦКІ,

трэнер каманды шашыстаў.

Фота Антона ЧАЛЕЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.