Зноў вызначыліся

Личности

16 красавіка ў Оршы ў рамках фестывалю “Залатая рыбка” на прызы вядомай беларускай плыўчыхі Аляксандры Герасімені прайшоў другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па плаванні. У ім удзельнічалі некалькі каманд гаспадароў і з Віцебска, а таксама з Наваполацка і Пастаў. Нашу прадстаўлялі выхаванцы трэнера Аляксандра Бучнева, якія  займаюцца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Касманаўтаў. Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых групах, таксама праводзілася сямейная эстафета. Сярод хлопчыкаў на дыстанцыі 25 метраў вольным стылем трэцяе месца заняў Андрэй Собаль. У дзяўчынак перамагла Ліза Кліпа. Трэці вынік паказала юная пастаўчанка Паліна Кішко.

Цікавымі атрымаліся заплывы, падчас якіх разам з іншымі стартавалі сем’і з нашага райцэнтра. “Хуткай” аказалася аршанская вада для сям’і Жук: Андрэя, Ганны і іх дачушкі, першакласніцы Насці. У агульным заліку яны занялі другое месца. На п’едэстал гонару (трэцяе месца) паднялася і сям’я Трава: Павел, Іна і іх васьмігадовы Пеця.

Пераможца і прызёры абласных спаборніцтваў узнагароджаны Дыпломамі Віцебскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.