30 мая ў школах раёна празвініць апошні званок

Местная власть Образование

Апошні званок празвініць і для 46 выпускнікоў адзінаццатых класаў СШ №1. Сярод іх — Яўгенія Лук’­яненка, Лізавета Галаўко, Уладзіслаў Кузьміч, Дар’я Лабуць і Анжаліка Урбанайць. З выдатным настроем і добрымі вынікамі ў вучобе падышлі яны да гэтай падзеі. Школьныя гады былі насычаны шмат­лікімі  культурнымі і спартыўнымі мерапрыемствамі, рознымі конкурсамі, на якіх выходзілі пераможцамі, прымалі актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці раёна.

Наперадзе выпускныя экзамены, развітальны баль і дарослае жыццё, поўнае нечаканых паваротаў і самастойных рашэнняў. Вучні ўдзячны сваім настаўнікам за цярпенне, строгасць і справядлівасць, бясконцую дабрыню і веру ў іх здольнасці, за тое, што выхоўвалі ў іх характар, цвёрдасць духу і імкненне да ведаў. Кожны з выпускнікоў абярэ свой шлях. Але не забудуць любімых настаўнікаў і школьных сяброў, шчаслівыя гады дзяцінства.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.