Канфуз


Думаеце, толькі цяперашнім часам ездзяць на заработкі ў Расію? Не, і паўстагоддзя таму адпраўляліся туды некаторыя па даўжэйшы рубель. Добра зарабіў і Ігнат (назавём яго так). Набылі ўсё патрэбнае і ў дом, і ў хатнюю гаспадарку. Вырашыў і сам прыадзецца. Паехаў у райцэнтр. Выбраў ва ўнівермагу туфлі, кашулю, касцюм. Выйшаў з прымерачнай франтам — дзелавы, ганарысты.

Але люстэрка падказвае, што адной дэталі ў гардэробе ўсё-такі не хапае. Ды вось бяда — ніяк не ўспомніць Ігнат, як гэта дэталь называецца. Заклініла! Спытаць у прадаўшчыцы — значыць, прадэманстраваць сваю неадукаванасць. На шчасце, заўважае знаёмага: “Слухай, як называецца тая штука, што на шыю чапляецца?” — пытаецца ў яго ўпаўголаса. “Бюстгальтар”, — не міргнуўшы вокам, падказвае жартаўнік.

— Дайце мне яшчэ, калі ласка, бюстгальтар, — паварочваецца пакупнік да прадаўца і, заўважыўшы выраз непаразумення на яе твары, тлумачыць: — Самы вялікі, каб добра ляжаў на грудзях.

І яму падалі бюстгальтар самага вялікага памеру, які толькі знайшоўся на паліцы.

Ігнат счырванеў як звараны рак, і ад стрэсу да яго вярнулася памяць: “Не-не, не гэта. Дайце, калі ласка, гальштук”, — ажно заікаўся ад няёмкасці.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.