А зараз — застава

Общество

Начальнік пагранзаставы «Ярэва» старшы лейтэнант Д. А. Сімончык з яфрэйтарам Іванам Кузьміным, малодшым сяржантам інструктарам службовага сабакі Алегам Шчаканавым і яго Нітусам і старшым прапаршчыкам Аляксеем Арловым.

Пагранічны пост “Ярэва” ўведзены ў дзеянне ў 2010 годзе. Тут створаны добрыя ўмовы для нясення службы і адпачынку. На днях, у адпаведнасці з загадам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, пост ператвораны ў пагранічную заставу.

— За заставай замацавана амаль 40 кіламетраў Дзяржаўнай граніцы з Літвой, — расказваў начальнік заставы Дзмітрый Анатольевіч Сімончык. — Сам я ў Ярэве служу з пачатку 2016 года. Да гэтага быў намеснікам начальніка аднаго з пагранічных пастоў у Ашмянскім раёне. Новым калектывам задаволены. У нас служаць высокапрафесійныя, кампетэнтныя пагранічнікі. Правая рука — мой намеснік Аляксандр Казіміравіч Іваноўскі. У многіх сітуацыях дапамагае вопыт старшага прапаршчыка Аляксея Арлова і прапаршчыка Аляксандра Байкоўскага. Выдатна зарэкамендавалі сябе ваеннаслужачыя тэрміновай службы малодшыя сяржанты Эдуард Кузьміноў, Алег Шчаканаў, яфрэйтар Іван Кузьмін і многія іншыя. Актыўна супрацоўнічаем са старшынямі Камайскага, Ярэўскага і Курапольскага сельскіх Саветаў, праз якія праходзіць наш участак граніцы, а таксама з мясцовым насельніцтвам, кіраўнікамі арганізацый, размешчаных на замацаванай за намі тэрыторыі. Супрацоўніцтва прыносіць плён: парушальнікі выяўляюцца своечасова. Самым распаўсюджаным відам кантрабанды па-ранейшаму застаюцца цыгарэты, якія прадпрымальныя грама- дзяне імкнуцца пераправіць праз граніцу. У красавіку—маі выяўлены два схроны тытунёвых вырабаў. 28 краса­віка 104 каробкі цыгарэт на суму амаль 500 мільёнаў рублёў знойдзены ў гаражы жыхара Вілейтаў. 6 мая схрон амаль на 200 мільёнаў рублёў выяўлены ў нежылым доме ў Круках.

— Мой стаж службы — 13 гадоў, — расказваў старшы прапаршчык Аляксей Арлоў. — У Смаргонскім пагранічным атрадзе праходзіў тэрміновую службу. Затым аформіўся па кантракце. Сам пастаўчанін. З моманту адкрыцця паста атрымаў тут службовую кватэру. Нядаўна пабудаваў кааператыўную ў новым доме ў мікрараёне шостага гарадка. Служба нялёгкая, але мне падабаецца. Шмат значыць стабільная зарплата, 45-дзённы водпуск, іншыя сацыяльныя гарантыі. Сярод ваеннаслужачых тэрміновай службы шмат талковых хлопцаў. Магчыма, хтосьці з іх пажадае застацца ў пагранічных войсках.

Дарэчы, у сувязі з пераўтварэннем паста ў заставу расшыраны штаты і пакуль што ёсць вакантныя пасады.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.