ААТ “Хацілы-агра” — на абласной Дошцы гонару

Личности

Напярэдадні першамайскага свята ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія занясення на абласную Дошку гонару прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Прыдзвінскага краю, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у рабоце ў 2015 годзе. Сярод 20 намінантаў, удастоеных такога высокага гонару, і наша ААТ “Хацілы-агра”. Летась гэты калектыў атрымаў самую высокую ў вобласці ўра­джайнасць зерневых і зернебабовых, якая пасля дапрацоўкі склала 73 цэнтнеры з гектара. Сярэдні надой малака ад каровы дасягнуў 6369 кілаграмаў. Усяго атрымана валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах на 83 мільярды рублёў, або 449 мільёнаў рублёў на аднаго работніка. Рост у параўнанні з папярэднім годам склаў 14,7%. Ад рэалізацыі прадукцыі атрымана 79,3 мільярда рублёў выручкі, што перавышае ўзровень 2014 года на 19%. Чысты прыбытак склаў 8 мільярдаў рублёў, рэнтабельнасць продажаў — 6,5%.

Лідараў мінулага года, якія, нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, прыбавілі ў рабоце і прадаўжаюць захоўваць набраны тэмп, павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён уручыў Пасведчанне аб занясенні сельгаспрадпрыемства “Хацілы-агра” на абласную Дошку гонару яго дырэктару Вячаславу Крыштафовічу і пажадаў новых перамог і дасягненняў.

Вячаслаў Крыштафовіч атрымаў таксама віншаванні ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Гутарава, які прысутнічаў на цырымоніі ўшаноўвання заслужаных калектываў.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.