Абласны семінар

Образование

21 красавіка на базе Пастаўскага дзяржаўнага каледжа адбыўся абласны семінар педагагічных работнікаў устаноў, якія вядуць падрыхтоўку рабочых кадраў па спецыяльнасці “Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”.

Перад намеснікамі дырэктараў па вытворчым навучанні, старшымі майстрамі, выкладчыкамі і майстрамі вытворчага навучання з аналізам падрыхтоўкі кадраў па кваліфікацыях “Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “С”, “Слесар па рамонце аўтамабіля”, “Рыхтоўшчык” выступіў загадчык кабінета абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі І. Д. Дончанка.

Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Н. А. Шылько і старшы майстар каледжа А. С. Бабіч пазнаёмілі гасцей з аргані­зацыяй навучальнага працэсу і вучэбна-матэрыяльнай базай установы. Госці наведалі таксама аўта­дром каледжа, базавыя прадпрыемствы — філіял “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”, прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы “ПостТэк” і “Гуцал”.

Затым выкладчык Д. В. Міхасёнак і майстар вытворчага навучання А. Ч. Кузміч правялі адкрытыя заняткі па арганізацыі тэарэтычнага і вытворчага навучання будучых вадзіцеляў і слесараў, а метадыст А. К. Трацяк спынілася на пытаннях метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Завяршылася вучоба пасяджэннем круглага стала, на якім прадстаўнікі шэрага ўстаноў адукацыі вобласці абмяняліся вопытам работы па падрыхтоўцы кадраў. Для іх былі праве­дзены аглядавая экскурсія па Паставах і ў музейны пакой каледжа.

Па агульным меркаванні ўдзельнікаў, абласны се­мінар прайшоў на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні. Была адзначана паслядоўная і мэтанакіраваная работа, якая праводзіцца ў кале­джы па эфектыўнай аргані­зацыі адукацыйнага працэсу, яго метадычным і дыдактычным суправа­джэнні, супрацоўніцтве з базавымі прадпрыемствамі і арганізацыямі, працаўладкаванні выпускнікоў і ўкараненні ў вучэбны працэс электронных сродкаў навучання.

Днямі ў адрас кіраўніка навучальнай установы М. М. Лысёнка прыйшоў ліст, у якім дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесійнай адукацыі А. Ф. Паўлаў выказаў падзяку калектыву педагагічных работнікаў, якія прафесійна, на сучасным узроўні правялі мерапрыемства.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.