БРСМаўцам — скідкі


Пастаўская раённая арганізацыйная структура “ДТСААФ” прадастаўляе членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі скідку 5% на падрыхтоўку вадзі­целяў механічных транспартных сродкаў катэгорыі “В”. Атрымаць дадатковую інфармацыю або запісацца на курсы можна па тэлефоне 4-25-62.

Першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва таксама паведаміла, што для членаў гэтай маладзёжнай арганізацыі дзейнічае скідка 20% на прагляд фільмаў у фармаце 3D у пастаўскім кінатэатры “Радзіма”.

Але самае галоўнае ў тым, што рады БРСМаўцаў растуць. І калі ў вас узнікла жаданне ўступіць у гэта грамадскае аб’яднанне, звяртайцеся да сакратароў пярвічных арганізацый па месцы вучобы або працы ці тэлефануйце на нумар 2-39-71.

Іна СНЯЖКОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.