Да любой работы — з адказнасцю


Механізатар ААТ «Кураполле-агра» Юрый Усовіч з ранняй вясны займаўся чызеляваннем глебы, потым — сяўбой. Завяршыць яе не ўдалося — выйшаў са строю рухавік трактара. Паломка сур’ёзная, патрэбны немалыя сродкі, каб тэхніка зноў запрацавала. Але механізатар спадзяецца, што да пачатку касавіцы ўдасца ўключыцца ў работу (звычайна ён займаецца адвозкай зялёнай масы). Вызначаецца і на ворыве глебы.

— На які б участак Юрыя ні накіроўвалі, усюды працуе старанна. Любую работу выконвае якасна,  — расказваў галоўны аграном ААТ «Кураполле-агра» Сяргей Уладзіміравіч Астапенка. — Сапраўдны прафесіянал! У нашу гаспадарку ён перайшоў з суседніх Андронаў. Такім руплівым, адказным работнікам задаволены ўсе.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.