Дару цюльпаны ветэранам


У кожнага чалавека ёсць свой куточак, які для яго самы дарагі. Абавязкова існуе такі край, якому хочацца сказаць “люблю”. Гэта — Радзі­ма. Найдаражэйшае, што можа быць у чалавека, гэта месца, дзе ён нарадзіўся, узгадаваўся. Бывае, што даводзіцца часова ці назаўсёды пакідаць свой край. Самай жудаснай прычынай з’яўляецца вайна, калі кроў ліецца ракою, спусташаецца краіна. Нашы дзяды і пра­дзеды абаранялі Радзіму, ахвяравалі сваім жыццём, хацелі бачыць яе свабоднай і вярнуцца ў свой родны куточак.

У самае дарагое свята абавязкова іду на плошчу. У руках — цюльпаны. Менавіта яны асацыіруюцца ў мяне з Днём Перамогі — чырвоныя, яркія, святочныя. З вялікай павагай і радасцю дару іх ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, іх з кожным годам застаецца ўсё менш і менш. Мае дзядуля і бабуля былі партызанамі, але іх ужо даўно няма, і мне вельмі шкада, што ў гэты дзень я не магу іх павіншаваць, падарыць кветкі і ганарыцца тым, што гэта мае дзядуля і бабуля. А для іх свята Перамогі было самым значным. Кожны год яны, урачыстыя, з узнагародамі, ішлі на парад.

Будзем жа шанаваць тых ветэранаў, якія яшчэ жывуць. Нізкі вам паклон! Дзякуй за Перамогу!

Ганна КЕРНЕР, г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.