Дзень трыумфу і сімвал гонару


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя пастаўчане і жыхары раёна!

У гэты вясенні і квітнеючы майскі дзень прыміце самыя сардэчныя віншаванні з усенародным святам — Днём Перамогі!

Дзень Перамогі назаўжды застанецца днём нашага нацыянальнага трыумфу і сімвалам гонару за ратныя здзяйсненні старэйшых пакаленняў, высокага патрыятызму і нязломнай волі, духоўнай велічы беларускага народа.

Залатымі літарамі ўпісана гэтае светлае і ўрачыстае свята ў гісторыю нашай краіны як дзень памяці, павагі і захаплення бяспрыкладным подзвігам, мужнасцю і стойкасцю нашых дзядоў і бацькоў. Мой нізкі паклон усім, хто прайшоў вогненнымі франтавымі дарогамі вайны, цаною свайго жыцця набліжаў доўгачаканую Перамогу, хто не скарыўся нацыстам у глыбокім тыле, унёсшы свой дастойны ўклад у святую справу разгрому лютага і ненавіснага ворага. Няхай ваша любоў і адданасць Радзіме натхняюць моладзь на вялікія і годныя справы ў імя Айчыны, дапамагаюць з аптымізмам глядзець у будучыню.

Жадаю вам, дарагія ветэраны,  жыхары слаўнага пастаўскага краю, моцнага здароўя, радасці і шчасця, дабрабыту і ўтульнасці ў вашых дамах, клапатлівых адносін з боку родных і блізкіх, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Са святам вас, з Днём Перамогі!

М. МОРХАТ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.