Кранула чуласць


Як і многія пажылыя, маю цэлы “букет” балячак. Але ж трымалася, хваробам не паддавалася. І ў чарговы раз з дома выйшла нармальна, а на паўдарозе ўпала і не змагла ўстаць.

Міма ехалі машыны, але толькі адна спынілася. З яе выйшла жанчына і дапамагла мне падняцца. Я і цяпер, напэўна, яе не пазнала б, хіба толькі па вачах, у якіх было столькі дабрыні і спагады. Яна з усіх сіл старалася мяне падтрымаць. Я думала, што проста моцна пабіла нагу, таму і папра­сіла адвезці мяне дамоў. А калі прыехалі на месца, ісці не змагла. Жанчына адразу ж выклікала хуткую дапамогу  і не пакінула мяне да таго часу, пакуль не прыехалі медыкі, хоць вельмі спяшалася на работу.

Нага паправілася, падлячыла і іншыя свае хваробы (вялікае дзякуй медыцынскаму персаналу ваеннага шпіталя). Выпісаўшыся, пачала высвятляць, як жа завуць маю збавіцельку. Аказалася, Аксана Юр’еўна Рамановіч, майстар малочнага завода. Ад усяго сэрца дзякую ёй за дапамогу. Жадаю моцнага здароўя, каб анёл-ахоўнік сцярог ад усіх бед і насіў на руках. Дзякую і бацькам, якія выхавалі такую спагадную дачку.

Л. ЗАРЭЦКАЯ, г. Паставы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.