Лепшыя ў вобласці

Сельское хозяйство

Абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за красавік. Сярод малочнатаварных ферм першае месца прысу­джана  ферме “Коўзаны” ААТ “Навасёлкі-Лучай” (загадчык фермы — Леанід Іг­наць­евіч Дунец). Валавая вытворчасць малака да адпаведнага перыяду мінулага года склала 164%, сярэдні надой ад каровы — 604 кілаграмы. 99% малака рэалізавана сортам “экстра”  пры таварнасці 91%.

Сярод маладых аператараў (да 31 года) лепшай на Віцебшчыне прызнана Іліта Абуховіч з ААТ “Хацілы-агра”. Ад кожнай з 33 кароў яна надаіла ў сярэднім па 586 кілаграмаў малака, а ўсяго за месяц — 19 тон.

Пераможцы спаборніцтва ўзнагаро­джаны дыпломамі і адпаведнымі грашовымі прэміямі абкама прафсаюза работнікаў АПК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.