Лепшыя ў вобласці

Спорт

Пастаўчане вызначыліся на абласных спаборніцтвах па летнім мнагаборстве «Здароўе» сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія праходзілі 4-6 мая ў Віцебску.

У склад каманды нашага раёна ўвайшлі прадстаўнікі гімназіі, чацвёртай і пятай сярэдніх школ райцэнтра. Рабяты паказалі выдатныя вынікі ва ўсіх практыкаваннях: плаванні, скачках у даўжыню з месца, гімнастыцы, стральбе і бегу. Па суме набраных ачкоў нашы лёгкаатлеты занялі агульнакаманднае першае месца.

За апошнія гады пастаўчане неаднойчы станавіліся прызёрамі абласных спаборніцтваў па летнім мнагаборстве  (летась наша зборная заняла другое месца, пазалетась — трэцяе), але пераможцамі спартакіяды не былі ўжо даўно. Па выніках спаборніцтваў Насця Качаноўская (гімназія) і Саша Іванькова (СШ №5) увайшлі ў склад зборнай вобласці, якая сёння завяршае трох­дзённыя выступленні на рэспубліканскім этапе спартакіяды.

Падрыхтаваў да спаборніцтваў пастаўскіх школьнікаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі Аляксандр Леанідавіч Вавінскі, які ў якасці кіраўніка і трэнера каманды і суправаджаў спартсменаў у абласны цэнтр.

Н. ЕСЬМАН,

намеснік начальніка аддзела адукацыі,

спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.