Лучай запрашае на свята

Духовность

У суботу, 14 мая, у лучайскім касцёле адбудзецца фэст у гонар Андрэя Баболі. Гэты святы нарадзіўся ў 1591 годзе ў Польшчы, вучыўся ў Вільні ў езуіцкай і тэалагічнай акадэміях, у 1622 годзе стаў святаром. Служыў і працаваў у Нясвіжы, Бабруйску, Варшаве, Вільні, Пінску…

16 мая 1657 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай быў схоплены ўкраінскімі казакамі ў Янаве Палескім (цяпер Іванава Брэсцкай вобласці) і люта замучаны. Нягледзячы на катаванні, святар не адрокся ад ідэі еднасці хрысціян.

Урачыстасць распачнецца ў 15 гадзін адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, затым — святая Імша. І на завяршэнне, як заўсёды, святочны канцэрт. Сардэчна запрашаю.

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ, пробашч.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.