На легендарным “Прарыве”


 

Сімвалам мужнасці і стойкасці беларускіх партызан у гады Вялі­кай Айчыннай вайны з’яўляецца  мемарыяльны комплекс “Прарыў” ва Ушацкім раёне.  Ён быў адкрыты ў чэрвені 1974 года на месцы прарыву варожай блакады 5 мая 1944 года партызанамі полацка-лепельскай зоны за сем  кіламетраў ад Ушач. Тут 16 партызанскіх брыгад на чале з будучым Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанком вырваліся з акружэння і змагаліся з карнымі атрадамі да прыходу часцей Чырвонай Арміі. Разам з партызанамі былі вызвалены больш за 15 тысяч мірных жыхароў.

У 2015 годзе было прынята рашэнне аб рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяла. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 9 мая. У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел каля трох тысяч чалавек з усіх рэгіёнаў Прыдзвінскага краю, у тым ліку дэлегацыя Пастаўскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Пятровічам Арэхавым. У склад дэлегацыі ўваходзілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, намеснік дырэктара малаказавода В. У. Катовіч, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна Д. І. Пякарская, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў А. У. Мінкевіч, член Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Ю. В. Каравацкі.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Ця­рэнцьеў, кіраўнікі раёнаў вобласці. Вітаючы прысутных, М. М. Шарснёў адзначыў,  што мемарыяльны комплекс “Прарыў” з’яўляецца адным з самых значных твораў манументальнага мастацтва краіны, непарыўна звязаны з гераічнай і слаўнай гісторыяй нашага краю. Ён быў, ёсць і будзе своеасаблівым звонам памяці пра гераічныя подзвігі пакалення пераможцаў.

М. М. Шарснёў павіншаваў ветэранаў і падзякаваў салдатам  Перамогі за іх подзвіг, запэўніў, што ўлада будзе пастаянна клапаціцца пра ўвекавечванне памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў, якія набліжалі слаўны Дзень Перамогі.

На здымку: дэлегацыя пастаўчан.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.