Не прайшло і гадзіны


Субота. Пярэдадзень Вялікадня. У горадзе мнагалюдна. Дзесьці а палове адзінаццатай я пад’ехала на веласіпедзе да магазіна “Росинка”, што па вуліцы Ленінскай. І пакінула яго ля крамы літаральна на хвілінку — паглядзела, ці ёсць патрэбны мне тавар, і адразу ж выйшла на вуліцу. Але і гэтай хвіліны хапіла для злодзея, які, па ўсім бачна, цікаваў непадалёк, каб здзейсніць сваю злачынную задуму.

Адразу ж пазваніла ў дзяжурную часць міліцыі і заявіла аб прапажы. Неўзабаве прыбыла аператыўная група, а  менш чым праз гадзіну міліцыянеры знайшлі мой веласіпед. Украў яго 29-гадовы жыхар райцэнтра і ўжо разбіраў на запчасткі ў сваім гаражы.

Хачу шчыра падзякаваць супрацоўнікам міліцыі В. Я. Гарбулю, Д. А. Юргялевічу, У. У. Фалею, а таксама Н. В. Астанінай з раённага аддзела Следчага камітэта за іх аператыўнасць і кампетэнтнасць. Вялікае дзякуй і ўласніку “Росинки” за тое, што на магазіне ўстаноўлена відэакамера, па запісах якой і ўдалося выявіць злодзея.

А яшчэ хачу звярнуцца да іншых веласіпедыстаў: ніколі не паступайце так неабачліва, як я. У любым месцы веласіпед павінен быць пад наглядам або на замку.

В. ІВАНОВА, жыхарка райцэнтра.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.