Падарункі ад «Белай Русі»


У гэтыя дні, калі ўся краіна рыхтуецца да святкавання Дня Перамогі, асаблівай увагай і  клопатам акружаны людзі, якія прай­шлі праз пекла вайны, вы­звалялі нашу зямлю ад ворага. Ветэранаў наведваюць школьнікі, моладзь, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый, дзе яны працавалі. Не застаецца ўбаку і раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Яе старшыня Валянціна Міхайлаўна Ромель таксама завітала да некаторых ветэранаў з падарункамі.

Схалястыка Віктараўна Будзько нарадзілася ў Палессі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і ў мясцовых  лясах быў створаны партызанскі атрад, у яго ўступіў і яе брат.

— Партызаны часта прыходзілі ў наш дом, — успамінала. — Я была асабіста знаёмая з Фёдарам Маркавым. Заданні выконвала розныя: мыла бялізну, пякла хлеб, хадзіла  ў Літву па лякарствы, збірала  звесткі пра немцаў. Мама не ўхваляла маіх дзеянняў, бо небяспека падсцерагала на кожным кроку. Аднаго разу ўварваліся немцы. Уратавала тое, што на ложку ляжаў цяжкахворы тата.

Успамінаць жудасныя ваенныя дні Схалястыцы Віктараўне цяжка.  Але яна лічыць, што маладое пакаленне абавязана ведаць, праз што давялося прайсці іх продкам. Рада за сённяшні мірны час, удзячна ўсім, хто не пакідае ў адзіноце: сацыяльнаму работніку Ірыне Куцуха, сёстрам законным, якія служаць пры пастаўскім касцёле і жывуць па суседстве, проста добрым людзям, якія дапамагаюць прыйсці ў касцёл.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.