Паказалі годны вынік

Личности

 

У красавіку ў Шаркаўшчыне адбыўся адкрыты міжраённы турнір па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”. У ім удзельнічалі восем каманд з Глыбоцкага, Пастаўскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Расонскага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Гонар нашага горада абаранялі інспектары РАУС Аляксандр Генюш і Ілья Чарняўскі, намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце Ірына Гутар, псіхолаг гэтай установы Анастасія Шышко і навучэнцы гімназіі Дзмітрый Радулевіч, Аляксандр Шэршань, Аляксандр Унтан, бухгалтар Пастаўскага малочнага завода Вераніка Харужая, бухгалтар ТЦСАН Анастасія Ксяндзова, механік УП ЖКГ Сяргей Піліпёнак, педагог-арганізатар СШ №1 Святлана Савіцкая.

Каманда паказала годны вынік, стаўшы першай у адной з падгруп, а Сяргей Піліпёнак прызнаны лепшым удзельнікам “Брэйн-рынгу” заходніх раёнаў Віцебшчыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.