Паспаборнічалі і пасябравалі

Образование

У гэтым годзе наша школа ў другі раз сустракае гасцей. Першая сустрэча адбылася напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны з вучнямі Ярэўскай БШ і ваеннаслужачымі пагранічнага паста “Ярэва”, якую арганізаваў намеснік начальніка пагранічнага  паста “Ярэва” лейтэнант Аляксандр Казіміравіч Іваноўскі.

Другая  сустрэча-спаборніцтва па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі была прысвечана 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіў старшыня Курапольскага сельскага Савета Мікалай Мікалаевіч Яльчык, былы кадравы афіцэр. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманда нашай школы і каманда дзяцей з вёскі Целякі — вучняў СШ №3. Па выніках стральбы трэцяе месца сярод хлопчыкаў заняў я, Яўгеній Вейкуць (33 ачкі з 50 магчымых). Здзівіла і парадавала балельшчыкаў Валерыя Руткоўская (6 клас), якая выбіла 19 ачкоў і заняла другое месца сярод дзяўчынак. Больш удалай была стральба ў целякоўскіх дзяцей. Сярод хлопчыкаў першае месца заняў Дзмітрый Галубоўскі, другое — Валерый Валадзько. Сярод дзяўчынак на першым месцы Маша Маслюк, на трэцім — Кацярына Валодзічава (усе яны з СШ №3). Для нас гэта добры ўрок на будучае. Мы зразумелі, што ў аснове іх поспеху — настойлівыя трэніроўкі, сапраўдная захопленасць, а нам трэба ўдасканальваць сваё майстэрства. ­Удзельнікі стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Такія мерапрыемствы падымаюць камандны дух, паказваюць прыклад здаровага ладу жыцця, добрых сяброўскіх узаемаадносін. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. Яшчэ больш у нас стала сяброў.

Хочацца спадзявацца, што правядзенне такіх спаборніцтваў стане добрай традыцыяй у нашай школе.

Яўгеній ВЕЙКУЦЬ,

вучань 8 класа Курапольскай БШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.