Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў Указ №164 “Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян ­удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2,5 тыс. чалавек, а таксама вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.