Растэрміноўка без пераплат


Добрая навіна для патэнцыяльных пакупнікоў прамысловых тавараў — ААТ “ААБ Беларусбанк” прадастаўляе на іх набыццё крэдыт пад 0,01 працэнта гадавых на тэрмін да 12 месяцаў без паручыцеляў. Максімальны памер крэдыту — 200 базавых велічынь на дату заключэння крэдытнага дагавора. Плацяжы па асноўным доўгу і працэнтах уносяцца роўнымі сумамі штомесяц, пачынаючы з наступнага за тым, у якім атрыманы крэдыт.

Для афармлення крэдыту трэба звяртацца ў аперацыйную службу цэнтра банкаўскіх паслуг №230 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, размешчаны па вуліцы Юбілейнай у райцэнтры, або ў аддзяленне №230/103 па вуліцы Чырвонаармейскай, 8. Пры сабе мець дакумент, які засведчвае асобу крэдытаатрымальніка, рахунак-фактуру на тавар і даведку аб зарплаце.

Усе падрабязнасці ўмоў атрымання крэдыту “Растэрміноўка без пераплат” можна знайсці на сайце www.belarusbanк.by, а пра тавары — у райспажыўтаварыстве (тэл.: 4-11-71, 4-23-68).

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.