Спаборнічалі ў трапнасці

Спорт

М. Гірвель, С. Зямчонак, С. Спісок, К. Бука і Ю. Варанько.

Штогод райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праводзіць спартакіяду сярод работнікаў устаноў адукацыі раёна. Яны спаборнічаюць у майстэрстве гульні ў шахматы, шашкі, валейбол і настольны тэніс, а таксама ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Праводзіць спаборніцтвы па стральбе, якая з’яўляецца ваенна-тэхнічным відам спорту, прафсаюзнай арганізацыі заўсёды дапамагае арга­нізацыйная структура «ДТСААФ» (старшыня — Валерый Лушчык). Яна забяспечвае ўдзельнікаў спартакіяды зброяй і кулямі, набывае дыпломы.

Сёлета спаборніцтвы па стральбе праходзілі 14 мая на базе Пастаўскай гімназіі. Удзел у іх прынялі дванаццаць каманд, у склад кожнай уваходзілі па тры чалавекі. У агульнакамандным заліку ў трапнасці не было роўных прадстаўнікам дзяржаўнага аб’яднання «Фі­зічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна», СШ №4 і гімназіі. Сярод жанчын перамогу святкавалі Святлана Спісок (Андронаўская ЯСБШ), Іна Гутар (СШ №2) і Крысціна Бука (гімназія). Лепшымі сярод мужчын у асабістым першынстве сталі Мікалай Гірвель (Камайская СШ), Сяргей Зямчонак (СШ №4) і Юрый Варанько (гімназія). Пераможцы і прызёры заключнага этапа раённай спартакіяды ўзнагароджаны дыпломамі.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.