Спакой і мір — галоўнае


Я ўпершыню прыму ўдзел у рабоце самага аўтарытэтнага форуму краіны. Гэта вельмі ганарова, і я ўдзячна ўсім, хто вылучыў маю кандыдатуру і прагаласаваў за мяне. І адказна: па-сутнасці, буду прадстаўляць не толькі свой калектыў, але і ўсё настаўніцтва раёна.

У адукацыі я з 1989 года. Працавала настаўніцай пачатковых класаў, сацыяльным педагогам, цяпер займаю пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Безумоўна, буду ўважліва сачыць за ўсімі падзеямі з’езда, але з найбольшай цікавасцю — за  абмеркаваннем пытанняў выхавання падрастаючага пакалення, бо мена­віта ад сённяшніх навучэнцаў будзе залежаць заўтрашні дзень краіны. І калі мне давядзецца паў­дзельнічаць у дыскусіях, ведаю, пра што змагу сказаць і што прапанаваць. Хочацца, каб у ходзе абмеркавання актуальных пытанняў удзельнікі Усебеларускага сходу звярнулі ўвагу на адказнасць бацькоў за стварэнне ў сем’ях такіх умоў, каб дзеці раслі і выхоўваліся ў любові, бяспецы. Вельмі важна і тое, каб сённяшнія школьнікі шанавалі свой край, яго гісторыю, а яна ў нас багатая.

Спадзяюся, сход пакіне шмат уражанняў. А самае галоўнае — у мяне будзе магчымасць пачуць справаздачу аб дасягнутым у папярэднія гады і пра асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады. З дакладам па гэтых пытаннях выступіць Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка. Хочацца пажадаць яму сіл і здароўя, бо спакой і мір на беларускай зямлі, што сёння самае галоўнае, — яго несумненная заслуга.

Т. КРУК, намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце СШ №3.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.