Стараюцца ўсе


Сёлета з-за халоднага, дажджлівага надвор’я правесці ў сціслыя тэрміны ўвесь комплекс веснавых палявых работ у ААТ «Хацілы-агра» не атрымалася. Але як толькі яно ўсталявалася, механізатары паказалі клас. Выдатна папрацавалі і працуюць на падрыхтоўцы глебы Валерый Сітар, Сяргей Кірылкін, Міхаіл Субач, Анатолій Мезін, Міхаіл Ярашэвіч, Мікалай Чашун, Андрэй Малец.

Больш чым на 3500 гектарах унёс КАС і сыпучыя мінеральныя ўдабрэнні Уладзімір Дзясятнік. На падкормцы пасеваў, унясенні ўгнаенняў у глебу пастараліся таксама Віктар Дзясятнік, Віктар Кобзік, Зянон Жэйма, Андрэй Волк, Андрэй Калінскі, Мікалай Пабядзінскі. На сяўбе зерневых, зернебабовых і рапсу вызначыліся Павел Валодзька, Віктар Нікалаеў і Андрэй Цапелік. Цяпер асноўныя намаганні сканцэнтраваны на сяўбе кукурузы, пад якую адводзіцца 550 гектараў. На палове плошчы яе пасеялі Віктар Нікалаеў, Андрэй Волк і Раман Лышко.

У гаспадарцы працягваецца догляд пасеваў. Асабліва высокай выпрацоўкі на апырсквальніку «Мекасан Тэхнома» дабіваецца Уладзімір Усаценка (на здымку). Ён правёў хімічную апрацоўку азімых і іншых культур амаль на паўтары тысячы гектараў. Спорыцца ў механізатараў таксама работа на вывазцы і ўнясенні вадкіх арганічных угнаенняў, выкананні іншых аперацый.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.