Вось дык “зебра”!


Аднойчы Сяргей Падрэз, які працуе інспектарам па кадрах ДЭУ-33, звярнуўся да начальніка ўпраўлення Алега Пятровіча Крукоўскага з прапановай абазначыць перад уездам на тэрыторыю прадпрыемства пешаходны пераход, і не ў звычайным, а ў аб’ёмным выкананні. Атрымаўшы дазвол, сам узяўся за фарбу і пэн­дзаль. Прычым святочным днём, калі ўсе адпачывалі. Пасля выхадных дарожнікі, ідучы ранкам на працу, не маглі не прыпыніцца каля незвычайнай, трохмернай, “зебры”. Эксперымент кадравіка, які, дарэчы, скончыў мастацка-графічны факультэт і факультэт правазнаўства Ві­цебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, і ўразіў, і здзівіў. Прынамсі, такога незвычайнага абазначэння пешаходнага пераходу да гэтага ў нашым райцэнтры яшчэ не было.

Фота Фаіны КАСАТКІНАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.