Я ў ратавальнікі пайшоў бы

Образование

Кожны з нас з маленства марыць пра тое, кім ён стане, калі вырасце. На свеце шмат розных прафесій, і кожная патрэбная  і па-свойму важная. На пытанне,  якая з прафесій з’яўляецца самай важнай, можна адказаць па-рознаму. А калі спытаць, якая самая цяжкая і напружаная, мабыць, у першую чаргу назавуць менавіта мужчынскія спецыяльнасці: ваенны, міліцыянер, ратавальнік. Менавіта апошнія прызваны дапамагаць іншым, абараняць. Магчыма, не многія ведаюць, з чым часам даводзіцца спраўляцца гэтым адважным людзям, якая небяспечная ў іх праца.

Я хачу падзяліцца ўражаннямі, якія наш клас атрымаў пры наведванні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Экскурсія, якую правёў  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю капітан унутранай службы Аляксандр Аляксандравіч Мухля, пачалася з наведвання музея. Ён распавёў пра асаблівасці нясення службы, пра пажарную сітуацыю ў нашым раёне, паказаў вучэбны клас і азнаёміў з умовамі, у якіх ратавальнікі нясуць кругласутачнае дзяжурства. Пасля невялікага тэарэтычнага занятку мы адправіліся на экскурсію па будынку. Пабывалі ва ўсіх памяшканнях пажарнай часці, дзе пажарныя працуюць, трэніруюцца і адпачываюць. З цікавасцю слухалі аповед пра складаную, адказную  і гераічную прафесію  ратавальніка ад саміх яе прадстаўнікоў — работнікаў РАНС. Захапленне ва ўсіх выклікала пажарная тэхніка, якая ёсць на ўзбраенні  часці, і розныя прафесійныя прыстасаванні для тушэння пажараў. Асабліва ўразіла ўсё ўбачанае і пачутае нашых хлопчыкаў, якія, напэўна, уяўлялі  сябе на месцы гэтых адважных, цягавітых людзей, здольных у любы момант прыйсці на дапамогу.

Паліна ЧЭРНІК, вучаніца

 8 класа Пастаўскай гімназіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.