З днём пагранічніка!


Паважаныя воіны-пагранічнікі! Дарагія ветэраны пагранічнай службы! Шчыра віншую вас са святам!

Рубяжы Радзімы з’яўляюцца тым свяшчэнным месцам, дзе праяўляюцца трываласць нашай суверэннай дзяржавы, рэальная здольнасць забяспечыць яе абарону і тэрытарыяльную цэласнасць. Ратная слава воінаў-пагранічнікаў стваралася на ўсіх этапах гісторыі нашай краіны. Навечна застануцца ў памяці мужнасць і гераізм, праяўленыя пагранічнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Упэўнены, што сваім патрыятызмам і прафесіяналізмам, добрасумленнымі адносінамі да воінскага абавязку вы і надалей будзеце надзейна забяспечваць недатыкальнасць рубяжоў Айчыны. Жадаю вам поспехаў у службе, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

В. ГУТАРАЎ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.