З ліку ўпаўнаважаных

Местная власть

319 упаўнаважаных прысутнічалі на раённым сходзе па выбранні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Адной з самых прадстаўнічых была  дэлегацыя ААТ “Хацілы-агра”. У яе склад увайшлі як кіруючыя работнікі і спецыялісты, так і радавыя працаўнікі. Вялікі гонар выпаў аператарам машыннага даення Валянціне Таяновіч, Алене Абуховіч і Людміле Акуліцкай (на здымку). Яны з ліку маладога пакалення  жывёлаводаў, якія прыходзяць на змену ветэранам і дабіваюцца высокіх вынікаў у рабоце. Больш за 3000 кілаграмаў малака ад каровы атрымала за чатыры месяцы Валянціна Таяновіч, якая працуе на робатызаванай ферме. Сярод лідараў і Алена Абуховіч і Людміла Акуліцкая з хацілаўскай і куртаўскай ферм. На іх рахунку ўжо больш чым па 2000 кілаграмаў малака, надоенага ад кожнай каровы. Упаўнаважаныя жывёлаводы актыўна галасавалі за ўсе прапанаваныя кандыдатуры на Усебеларускі сход. Аграрыяў Пастаўшчыны на ім будзе прадстаўляць і дырэктар ААТ “Хацілы-агра” Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.