Адпачынак без шкоды


З надыходам цяпла стала больш жадаючых адпачыць на прыродзе. Пры гэтым маюць месца парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, за што вінаватыя караюцца штрафамі. Гэта развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, выпальванне сухой расліннасці, несанкцыянаванае пакіданне смецця, пашкоджанне і знішчэнне насаджэнняў.

Для пікнікоў і вогнішчаў ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы кароткачасовага адпачынку. З кожным годам іх колькасць павялічваецца, пляцоўкі становяцца больш зручнымі. У альтанках можна схавацца ад даж-джу, для смецця выстаўлены урны. Але культура паводзін адпачывальнікаў пакідае жадаць лепшага, і такія месцы хутка становяцца непрыгляднымі. Зразумела, што спыняцца там ужо не хочацца, таму многія робяць “прывал” у лесе на не прызначанай для гэтага тэрыторыі.

У многіх месцах адпачынку ўстаноўлены інфармацыйныя знакі і аншлагі, на якіх размяшчаюцца патрабаванні і паведамляецца пра забароны. Заканадаўствам устаноўлены шэраг правілаў і прадугледжана адказнасць за іх парушэнне. Таму пасля адпачынку тэрыторыя павінна быць чыстай. Найлепш браць з сабой мангал, а таксама дровы ці вугаль. Трэба памятаць, што забараняецца разводзіць вогнішча на месцах з сухой травой, на ўчастках, дзе лес пашкоджаны ветрам ці бурай, пад кронамі дрэў, у хвойных маладняках. Для распальвання нельга прымяняць лёгкія на ўзгаранне і гаручыя вадкасці, піратэхнічныя вырабы і іншыя матэрыялы са светлавым эфектам, пакідаць без нагляду вогнішча, якое не дагарэла. Вогнішча трэба абкапаць, акружыўшы яго палоскай зямлі шырынёй не менш за 0,5 метра, каб не загарэліся трава і прадметы, размешчаныя побач.

Добры адпачынак за горадам, без выдаткаў на штрафы, атрымаецца тады, калі будуць захаваны ўсе правілы і нормы паводзін на прыродзе.

Пра ўсе парушэнні можна паведаміць па “тэлефоне даверу” 8-02156-2-86-70 (кругласутачна) або па мабільных: 8972302, 8905528, 2494549, 6456678 (МТС).

В. КАТОВІЧ, старшы дзяржінспектар

Глыбоцкай міжраённай інспекцыі

аховы жывёльнага і расліннага свету.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.