Больш чым на палове плошчаў


Такой вясны, як сёлета, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Хацілы-агра” даўно не памятаюць. З-за пераўвільготненасці глебы зацягнулася сяўба. Людзі працавалі без асаблівага настрою, бо пры поўнай забяспечанасці элітным насеннем, мінеральнымі ўдабрэннямі, палівам, надзейнай падрыхтоўцы трактароў, пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі ў полі нельга было разгарнуцца як след. Затое з пачаткам нарыхтоўкі кармоў механізатараў не пазнаць.

— Сёлета на сенажаці выехалі на некалькі дзён раней, чым у мінулым годзе, — расказваў галоўны аграном, начальнік механізаванага атрада Іван Рыгоравіч Машлякевіч. — І адразу быў зададзены высокі тэмп у рабоце. Нямногім больш чым за тыдзень травы скасілі на 720 гектарах, або больш чым на палове планавай плошчы. Маем ужо 6000 тон сенажу, у тым ліку тысячу тон — ва ўпакоўцы.

 

 

На запаўненне адной траншэі сярэдняй ёмістасцю тысячу і больш тон у гаспадарцы затрачваецца ад двух да трох дзён. З такім разлікам і арганізуюць касьбу, варушэнне, зграбанне, здрабненне, адвозку і трамбоўку правяленай масы. На гэтых работах кожны дзень занята больш за 25 механізатараў. Кормаўборачны канвеер дзейнічае без збояў. Высокую выпрацоўку на касьбе траў забяспечваюць Віктар Нікалаеў, Мікалай Чашун, Валерый Ярашэвіч і Уладзімір Дзясятнік. Следам за імі з граблямі ідуць Уладзімір Семянас, Зянон Жэйма, Раман Лышко. Дзякуючы ім, увесь светлавы дзень падборам сянажнай масы на КВК-800 заняты Анатолій Мезін і Андрэй Калінскі, на “Ягуары-850” — Андрэй Курто. Анатолій Мезін, напрыклад, нарыхтаваў ужо больш за 2000 тон зеляніны. Да дзесяці трактароў з умяшчальнымі прычэпамі занята на адвозцы сенажу. На ўчарашні дзень па паўтысячы і больш тон кармоў ужо перавезлі механі-затары Міхаіл Ярашэвіч, Віктар Дзясятнік, Сяргей Кірылкін, Мечыслаў Яморскі, Мікалай Пабядзінскі, Славамір Татарэнка. Вялікая адказнасць ускладзена на механізатараў Андрэя Мальца і Аляксандра Нікалаева, якія кругласутачна вядуць трамбоўку масы ў траншэях. Намнога больш, чым у іншых гаспадарках, запрасавалі сянажнай масы ва ўпакоўцы механізатары Міхаіл Субач і Андрэй Волк. Такога корму ў гаспадарцы стараюцца назапасіць як мага больш, бо па сваёй пажыўнасці ён пераўзыходзіць усе іншыя віды кармоў.

Нягледзячы на тое, што кармавыя ўгоддзі двойчы падкармілі, ураджай зялёнай масы атрымаўся не аднолькавы. Што датычыць якасці, то яна вышэйшая, бо травы сёлета ўбіраюць у больш раннія тэрміны. Разлічваюць і на другі ўкос.

На здымках: каля дзвюх тысяч тон сянажнай масы на КВК-800 здрабніў на ўчарашні дзень Андрэй Калінскі, а механізатар Іван Кірплюк перавёз ужо амаль 500 тон сенажу. Зянон Жэйма лідзіруе на зграбанні правяленай зялёнай масы.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Інфармацыя дыспетчарскай службы райсельгасхарчу аб нарыхтоўцы кармоў

У гаспадарках раёна на 9 чэрвеня

Першая графа — скошана траў першага ўкосу (у % да плана), другая — нарыхтавана ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

«Нафтазаводмантаж» — 67,3 — 5,23

«Хацілы-агра» —53,8  — 4,79

«Кураполле-агра» — 44,9 — 5,58

«Навасёлкі-Лучай» —42,4  — 2,23

«Янавіца-агра» — 37,2  — 1,53

«Сцяг Перамогі-агра» — 34,9  — 3,02

«Ярэва-агра» — 31,8 — 1,89

«Камайскі-агра» — 25,8  — 1,92

«Дунілавічы-агра» — 20,7 — 1,82

«Рассвет Пастаўскі» — 20,3  — 0,23

«Андроны» — 20,2  — 0,04

Райаграсэрвіс — 18,1  — 0,9

«Вярэнькі-агра» — 17,9  — 1,14

«Парыж-агра» — 10,3  — 0,36

«Блакітныя азёры» — 4,0  —

Па раёне — 32,4  — 2,5

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.