Будучыня Радзімы — за намі

Общество

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў краіне адзначаецца Дзень моладзі — свята творчасці і натхнення, энергіі і самавызначэння, кахання і рамантыкі. А ў мяне ў чарговы раз з’явілася нагода сказаць пра тое, што рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на Пастаўшчыне надаецца вялікае значэнне.

Раскрыццю творчага патэнцыялу маладых людзей садзейнічаюць шматлікія ме рапрыемствы, якія на раённым узроўні праводзяцца рэгулярна. Вырашэннем пытанняў моладзі, рэалізацыяй праграм і праектаў займаецца і раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Юнакі і дзяўчаты з’яўляюцца ініцыятарамі валанцёрскіх, патрыятычных праектаў, акцый па добраўпарадкаванні, прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-палітычных кампа¬ніях краіны. Так, на працягу 2015 года былі рэалізаваны праекты “За любімую Беларусь”, “Наш год — наш выбар”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Пісьмо пераможцу”, “У школу — з добрым сэрцам”, “Нашы дзеці”, адкрытыя дэбаты “Выбірай. BY”, для саюзнай моладзі праводзіліся спаборніцтвы па лазертагу, аэрахакеі, пейнтболе, тэматычныя дыскатэкі.

У раёне створаны 84 пярвічныя арганізацыі БРСМ: 24 з іх — ва ўстановах адукацыі, астатнія — у іншых установах, на прадпрыемствах, у арганізацыях і ў сілавых структурах. Радуе тое, што на сённяшні дзень склаўся касцяк з тых, хто ахвотна прымае ўдзел у большасці нашых мерапрыемстваў, часта з’яўляецца іх суарганізатарамі, прапаноўвае новыя формы работы. Найперш гэта пярвічкі Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы, СШ №3, гімназіі, Гуцкай СШ. Сярод актывістаў з ліку вучнёўскай моладзі — Кацярына Мацюшонак і Маргарыта Ластоўская з СШ №3, Дзмітрый Радулевіч і Андрэй Гутараў з гімназіі; сярод педагогаў — педагог-арганізатар СШ №3 Анастасія Скрыдлеўская, майстар вытворчага навучання дзяржаўнага каледжа Алена Крэміс. Станоўча ацэньваю работу пярвічнай арганізацыі лясгаса на чале з Аленай Півень. Дзякуючы ім, а таксама іншым нераўнадушным, энергічным і ініцыятыўным маладым людзям, раённай арганізацыі БРСМ удаецца вырашыць многія з пастаўленых задач. І спыняцца на дасягнутым не збіраемся. Будзем імкнуцца працаваць яшчэ больш прадукцыйна — а наперадзе ў нас шмат цікавых спраў. У рашэннях V Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў у Мінску 22-23 чэрвеня, у прынятай на ім Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады сказана канкрэтна аб падтрымцы маладога пакалення, і гэта нацэльвае на новыя арыенціры.

Ад імя раённага камітэта ГА “БРСМ” віншую пастаўчан з Днём моладзі і жадаю ўсім яе прадстаўнікам — а гэта больш за шэсць з паловай тысяч чалавек — моцнага здароўя, натхнення, ажыццяўлення творчых задум, гарманічных адносін з роднымі, сябрамі, калегамі. У прафесійнай сферы — высокіх дасягненняў і майстэрства, задавальнення ад спраў, якім сябе прысвяцілі. Няхай ва ўсім вам спадарожнічае поспех, і ніколі не заставайцеся раўнадушнымі да падзей у вашых пяр¬вічных арганізацыях, а таксама ў раёне, вобласці і краіне. Памятайце: будучыня Радзімы — за намі.

Іна КАРАЛЁВА, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.