Будзе жыць вечна

Общество

22 чэрвеня ў Паставах, як і ў іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі, адбыўся мітынг, прысвечаны 75-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У гарадскім скверы ля помніка, на месцы пахавання праслаўленых каман-дзіраў генерал-маёра Ігната Вікенцьевіча Кляра і гвардыі палкоўніка Дзмі-трыя Васільевіча Харольскага, якія загінулі пры вызваленні зямлі беларускай, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый горада, воінскіх часцей Пастаўскага гарнізона. Самае пачэснае месца на ўрачыстасці было адведзена ўдзельнікам вайны, працаўнікам тылу, малалетнім вязням, якія спаўна зведалі фашысцкую няволю. Прысутныя віталі Мікалая Яў¬стаф’евіча Зубовіча, Віктара Іванавіча Ашчэпкава, Іларыёна Савельевіча Русалоўскага, Барыса Дзмі¬трыевіча Сямашку, Грыгорыя Іванавіча Леснікава, Серафіму Аляксееўну Мацеша, Веру Андрэеўну Парфёнаву, Клеапатру Яўстаф’¬еўну Канаш і Аляксандра Міхайлавіча Жука.

Звяртаючыся да іх і ўсіх удзельнікаў мітынгу, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў адзначыў, што ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўдзячныя нашчадкі нізка схіляюць галовы перад воінамі Савецкай Арміі, партызанамі, мір¬нымі жыхарамі, якія цаной уласнага жыцця здабывалі Перамогу. На Пастаўшчыне беражліва захоўваюць памяць пра землякоў, воінаў-вызваліцеляў, усіх, хто праяўляў мужнасць і стойкасць у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі. У гэтай вайне Беларусь стра¬ціла кожнага трэцяга жыхара — памяць пра іх бу-дзе жыць вечна.

— Час усё больш і больш аддаляе нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, якая пачалася 75 гадоў таму назад, — сказала, звяртаючыся да прысутных на мітынгу, першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання «БРСМ» Іна Каралёва. — Але подзвігі загінуўшых у баях, смутак пра мільёны невінаватых ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў памяці людзей старэйшага пакалення, іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Мы — за мір, шчаслівае дзяцінства і юнацтва, блакітнае неба над галавой.

Удзельнікі ўрачыста-жалобнага цырыманіялу мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, усклалі вянкі і кветкі да помніка. У іх гонар прагучаў збройны салют.

У гэты дзень у 1-ым ваенным шпіталі, іншых падраздзяленнях органаў Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю подзвігу пагранічнікаў у першых баях на Дзяржаўнай граніцы ў чэрвені 1941 года.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.