Чакаецца сур’ёзная дыскусія


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае сур’ёзную дыскусію па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на маючым адбыцца Усебеларускім народным сходзе. Аб гэтым ён заявіў 27 мая ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ “Амкадор-Пінск”.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, маючае адбыцца мерапрыемства перш за ўсё важна для кіраўнікоў рознага ўзроўню. “Яны павінны пачуць і бачыць, у якім напрамку будзе развівацца краіна, — адзначыў Прэзідэнт. — Будзе сур’ёзная дыскусія па праблемных пытаннях. Гэта няпростыя пытанні. Яны перш за ўсё адчуюць на сабе той груз задач, якія будуць пастаўлены, і будуць прымаць удзел у выпрацоўцы гэтага курсу”.

На Усебеларускім народным сходзе таксама будуць прадстаўлены перадавыя рабочыя, працаўнікі АПК і іншых галін, якія выступяць ад імя сваіх працоўных калектываў.

“Усебеларускі народны сход выпрацоўвае перспектыву. Ён будзе глядзець у цэлым на прамысловасць, як бу­дзем развівацца, якімі тэмпамі, на сельскую гаспадарку, транспарт, будаўніцтва і г.д.”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на праведзенай напярэдадні нарадзе былі абазначаны тры асноўныя прыярытэты праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку — гэта прыцягненне эфектыўных інвестыцый, стварэнне рабочых месцаў і развіццё экспарту. “Я папрасіў, каб мы паглядзелі больш шырока. Можа, у нас будзе 5 прыярытэтаў”, — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на Усебеларускім народным сходзе будуць абмяркоўвацца і розныя палітычныя пытанні. “Але галоўны блок — гэта эканоміка. Усе астатнія напрамкі мы прапрацавалі. А па эканоміцы вельмі шмат спрэчак, нават рознагалоссяў. Таму я даручыў на працягу дзесяці дзён дапрацаваць гэту праграму”, — сказаў Прэзідэнт.

Белта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.