“Добрае Сонейка” ад добрых людзей


“Падзяліся сваёй дабрынёй!” — пад такім дэвізам прайшла дабрачынная акцыя “Добрае Сонейка”, мэтай правядзення якой стала віншаванне выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна з Міжнародным днём абароны дзяцей. Мы вельмі ўдзячны галоўнаму арганізатару, натхняльніку і аднаму са спонсараў свята пастаўчанцы Наталіі Вітальеўне Федаровіч за тое, што падарыла нашым дзецям часцінку сваёй дабрыні і ўвагі. Вялікае дзякуй галоўнаму памочніку Наталіі Вітальеўны — гаспадыні магазіна “Солнышко” Алене Грыгор’еўне Свірыдавай, гаспадыні магазіна “Школяр” Наталіі Яфімаўне Бухавецкай і іх пакупнікам, якія набывалі тавары для выхаванцаў цэнтра, індывідуальнаму прадпрымальніку Вользе Іванаўне Гапонік, бібліятэкарам гарадской бібліятэкі па вуліцы Станкевіча Святлане Эдуардаўне Пагоцкай, Святлане Эдуардаўне Вільчэўскай і чытачам гэтай установы, магазіну “Усадьба”.

Усяго ў акцыі “Добрае Сонейка” прынялі ўдзел 57 чалавек. Нашы дзеці атрымалі ў падарунак паветраныя шары, кніжкі, цацкі, паштоўкі, канцылярскія тавары, прадметы гігіены, малюнкі, а яшчэ — станоўчыя эмоцыі і добры настрой. У канцы свята для віноўнікаў урачыстасці быў накрыты салодкі стол.

Бацькі і спецыялісты

цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.